25.05.2018

Мерапрыемства «Тут мае карані»

2018 год аб’яўлены Прэзідэнтам Беларусі Годам малой радімы.

Чалавек не выбірае Радзіму. Яна даецца яму з малаком маці аднойчы і назаўсёды. І куды б не закінуў нас лёс, сэрца памятае ўтульны куток вялікай зямлі, дзе ты ўпершыню пачуў калыханку, сказаў першае слова, зрабіў першы крок, пайшоў у першы клас, прачытаў першую кнігу, сустрэў першае каханне… Усё гэта – малая радіма, зямля тваіх бацькоў, дзядоў і прадзедаў.

У ліцэі прайшло мерапрыемства, прысвечаннае Году малой радзімы “Тут мае карані”, якое было падрыхтавана агульнымі намаганнямі бібліятэкараў ліцэя (К.А. Ляўчэня) і цэнтральнай раённай бібліятэкі (Н.М. Бычак). Увазе навучэнцаў (гр.№391,392) быў прадстаўлены відэаролік “Аблюбаваная зямля”, зняты супрацоўнікамі Любанскага РДК. Наталля Бычак распавядала прысутным пра знакамітых мясцовых пісьменнікаў: У.Сыракомлю, П.Шпілеўскага, І.Муравейку, У.Паўлава, Н.Маеўскую, Л.Савік і інш., спалучаючы расказ з паказам гэтых выданняў. Потым дзеці чыталі вершы розных пісьменнікаў пра родны край. Напрыканцы мерапрыемства жадаючыя маглі расказаць пра сваю малую радзіму: горад або вёску, у якой нарадзіліся і жывуць зараз.

У кожнага з нас свае карані. Мы моцна прывязаны да сваёй зямлі, да малой радзімы. Любіце сваю Радзіму і памнажайце яе багацце!

Прочитано 480 раз
Оцените материал
(0 голосов)